Грамадзянская дэмакратычная партыя
чэская палітычная партыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзянская дэмакратычная партыя (па-чэску: Občanská demokratická strana) — лібэральна-кансэрватыўная[4][5][6] і мякка-эўраскептычная[7][8] палітычная партыя ў Чэхіі. Партыя, як правіла, займае правацэнтрычныя[9] і правыя пазыцыі[10][11] ў палітычным спэктры. Гэта адна з самых уплывовых партыяў краіны. Партыя ёсьць адзінай у краіне, якая заўсёды мела сваіх прадстаўнікоў у парлямэнце пасьля Аксамітнай рэвалюцыі. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2021 году партыя здабыла 34 месцы, стаўшы другой сілай у краіне пасьля партыі АНО 2011.
Quick Facts Лідэр партыі, Заснавальнік ...
Грамадзянская дэмакратычная партыя | |
па-чэску: Občanská demokratická strana | |
Лідэр партыі | Пэтр Фіяла[1] |
---|---|
Заснавальнік | Вацлаў Клаўс |
Дата заснаваньня | 21 красавіка 1991 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | кансэрватызм, эўраскептыцызм і эканамічны лібэралізм[d] |
Колькасьць | 14 123[3] |
Афіцыйны сайт | ods.cz (чэс.) |
Close