From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзянская супольнасьць — сукупнасьць цывільных і сацыяльных арганізацыяў і аб’яднаньняў, якія ствараюць аснову функцыянаваньня грамадзтва як супрацьлегласьць сілавым структурам дзяржавы (незалежна ад палітычнай сыстэмы дзяржавы) і камэрцыйным інстытутам рынку.
Існуе мноства вызначэньняў панятку грамадзянскай супольнасьці ў сучасным сэнсе. Тыповым прыкладам можна лічыць працоўнае вызначэньне Цэнтру грамадзянскай супольнасьці Лёнданскай школы эканомікі:[1]
Грамадзянскай супольнасьцю зьяўляецца сукупнасьць добраахвотных супольных дзеяньняў вакол агульных інтарэсаў, мэтаў і каштоўнасьцяў. У тэорыі, яе арганізацыйныя формы адрозьніваюцца ад адпаведных у дзяржаве, сям’і альбо на рынку, але на практыцы межы паміж дзяржавай, грамадзянскай супольнасьцю, сям’ёй і рынкам звычайна зьяўляюцца складанымі, недакладнымі і спрэчнымі. Грамадзянская супольнасьць звычайна ахоплівае разнастайнасьць сфэраў, дзеяньняў і арганізацыйных формаў, якія могуць зьмяняцца ў залежнасьці ад іх ступені фармальнасьці, аўтаномнасьці і моцы. Грамадзянская супольнасьць часта складаецца з дабрачынных і няўрадавых арганізацыяў, грамадзкіх групаў, жаночых суполак, рэлігійных аб’яднаньняў, прафэсіянальных асацыяцыяў, гандлёвых зьвязаў, групаў самадапамогі, сацыяльных рухаў, бізнэс-згуртаваньняў, кааліцыяў і групаў падтрымкі. | ||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.