Гібэрніян Эдынбург
шталяндзкі футбольны клюб з Эдынбургу / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гібэрніян» (па-ангельску: Hibernian Football Club) ― шатляндзкі прафэсійны футбольны клюб зь Літу, паўночны Эдынбург. Адзін з двух эдынбурскіх клюбаў разам са сваімі гістарычнымі супернікамі па эдынбурскім дэрбі «Гартсам». Клюб быў закладзены ў 1875 годзе ірляндзкімі мігрантамі[2], але такая самаіндэнтыфікаванасьць была зь цягам часу перайначана[3], бо клюб пачалі патрымліваць у залежнасьці ад месцазнаходжаньня, ня ўлічваючы этнічныя й рэлігійныя прыналежнасьці. Але ж ірляндзкая спадчына адлюстроўваецца ў назьве клюбу, яго колерах і лягатыпе.
Гібэрніян | ||||||
Поўная назва | Hibernian Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1875 | |||||
Горад | Эдынбург, Шатляндыя | |||||
Стадыён |
Істэр Роўд Умяшчальнасьць: 20 421 | |||||
Прэзыдэнт | Род Пэтры[d] | |||||
Кіраўнік | Том Фармэр[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||||
· 2022—2023 | 5 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы hibernianfc.co.uk (анг.) |
Назва клюбу, як правіла, скарачаецца да Hibs. Але каманда таксама мае мянушку Hibees. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Істэр Роўд», які месьціць 13 800 гледачоў. «Істэр Роўд» зьяўляеццца хатняй арэнай «Гібэрніяну» з 1893 году.
Клюб чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі й апошнім разам гэта здарылася ў 1952 годзе. Тры з гэтых чатырох тытулаў прыйшліся паміж 1948 і 1952 гадох, калі за клюб гуляла так званая Цудоўная пяцёрка ― выбітная лінія нападнікаў. Клюб двойчы перамагаў у Кубку Шатляндыі ў 1887 і 1902, але дзевяць разоў атрымліваў паразу ў фіналах кубка, апошні раз зусім нядаўна ў 2001 годзе. Апошні значны трафэй, які клюб змог дадаць да свойго рахунку, быў Кубак лігі Шатляндыі ў 2007 годзе, калі ў фінале «Гібэрніян» быў на галаву вышэйшы за «Кілмарнок». Усяго ж налічваецца тры перамогі клюбу ў гэтым турніры, акрамя гэтага яшчэ ў 1972 і 1991 гадох.