![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Ginni_Rometty_at_the_Fortune_MPW_Summit_in_2011.jpg/640px-Ginni_Rometty_at_the_Fortune_MPW_Summit_in_2011.jpg&w=640&q=50)
Джыні Ромэці
бізнэсоўка ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джыні Ромэці (па-ангельску: Ginni Rometty, нар. 29 ліпеня 1957) — амэрыканская кіраўніца вышэйшага зьвяна, бізнэс-лэдзі. Зараз яна займае крэсла прэзыдэнта, старшыні рады дырэктароў і генэральнага дырэктарка кампаніі IBM. Джыні стала першай жанчынай, якая заняла пост генэральнага дырэктара за ўсё гісторыю кампаніі[3][4][5]. Да таго як стаць прэзыдэнтам і генэральным дырэктарам у студзені 2012 году, Джыні ўпершыню далучылася да IBM у якасьці сыстэмнага інжынэра ў 1981 годзе[6], а затым узначаліла глябальныя продажы, аддзел маркетынгу і стратэгіі[7]. У 2002 годзе яна як кіраўнік аддзелу глябальных паслуг IBM, дапамагала IBM купіць ІТ-кансалтынгавы бізнэс PricewaterhouseCoopers[8], вядомы тым, што аб’ядноўваюць дзьве кампаніі[9]. З таго часу, як стала генэральным дырэктарам, яна засяродзілася на аналітыцы, воблачных вылічэньнях і кагнітыўных вылічальных сыстэмах[10].
Джыні Ромэці | |
анг. Virginia Marie Nicosia[1][2] | |
![]() Ромэці на самым вядомым жаночым саміце, арганізаваным часопісам Fortune ў 2011 годзе | |
Род дзейнасьці | Прэзыдэнт і старшыня рады дырэктароў IBM |
---|---|
Дата нараджэньня | 29 ліпеня 1957 |
Месца нараджэньня | Чыкага, штат Іліной, ЗША |
Грамадзянства | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Месца вучобы | |
Занятак | прадпрымальніца, бізнэсвумэн, спэцыяліст у галіне інфарматыкі |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Праца Ромэці на пасадзе генэральнага дырэктара IBM адзначана мноствам высокіх узнагародаў, у тым ліку «50 самых уплывовых людзей у сьвету» па вэрсіі Bloomberg[11], «50 самых магутных жанчынаў у бізнэсе» па вэрсіі часопісу Fortune, «20 найважнейшых людзей у галіне тэхналёгій» па вэрсіі часопісу Time і «50 лепшых жанчын Амэрыкі ў тэхніцы» па вэрсіі Forbes[6][12][13][14][15] . Акрамя ўзнагародаў, яе знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта кампаніі сустракаецца і з жорсткай крытыкай, зьвязанай з палітыкай бонусаў і кампэнсацыяў кіраўнікам, звальненьнямі пэрсаналу, аўтсорсінгам[16][17] і скарачэньнем даходаў кампаніі на працягу 24 кварталаў запар[18].