![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Good_Food_Display_-_NCI_Visuals_Online.jpg/640px-Good_Food_Display_-_NCI_Visuals_Online.jpg&w=640&q=50)
Ежа
рэчыва, якое спажываюць, наталяюць голад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ежа (е́міна[1]) — усё прыдатнае да яды і піцьця чалавекам. Асноўнае прызначэньне ежы быць крыніцай энэргіі для жыцьцядзейнасьці арганізма, аднак немалаважным зьяўляецца атрыманьне асалоды ад яе. Ежа складаецца з харчовых прадуктаў, а таксама з харчовых вырабаў і харчовых дадаткаў, якія перад спажываньнем гатуюць, нават калі ядуць сырымі, ад чаго яны робяцца ежай. Сукупнасьць спосабаў і мэтадаў гатаваньня ежы завуць кулінарыяй. Сукупнасьці пэўных харчовых прадуктаў у спалучэньні з спосабамі і метадамі гатаваньня завуць стравамі або напоямі. Пэўныя сукупнасьці страваў завуць кухнямі, напрыклад нацыянальнымі або рэгіянальнымі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Good_Food_Display_-_NCI_Visuals_Online.jpg/640px-Good_Food_Display_-_NCI_Visuals_Online.jpg)
Спажыўную каштоўнасьць у ежы маюць бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны і мікраэлемэнты. Людзі звычайна прымаюць ежу ад аднаго да пяці разоў на дзень. Асноўныя прыёмы ежы ў Беларусі — сьняданак, абед, вячэра. Склад, час, месца і назвы прыёмаў ежы розьняцца па народах, краінах і рэгіёнах.
Найбольш распаўсюджаныя мэтады гатаваньня ежы — абіраньне, разьбіраньне, драбненьне, тэрмічная апрацоўка, сушэньне, саленьне, вяленьне, марынаваньне, кансэрваваньне, расфасоўка і пакаваньне. Некаторыя тыпы і віды страваў і напояў — гарнір, салат, смажаніна, суп, соўс, рагу, пюрэ, пудынг, віно, піва і інш.