Емэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Е́мэн альбо Е́мэн (па-арабску: ٱلْيَمَن) — краіна на паўднёвым усходзе Азіі, мяжуе з Саудаўскай Арабіяй і Аманам. На захадзе выходзіць да Чырвонага мора, на поўдні — да Адэнскай затокі Індыйскага акіяну. Працягласьць берагавой лініі складае 2000 км[10]. З тэрыторыі Емэну можна кантраляваць стратэгічна важную ў міжнародным суднаходзтве Баб-эль-Мандэбскую пратоку. Емэну належыць востраў Сакотра, шэраг іншых астравоў у Адэнскай затоцы і Чырвоным моры. Сталіцай ёсьць горад Сана, насельніцтва якога скаладе больш за 2,5 млн чалавек. Іншымі буйнымі местамі ёсьць Адэн (каля 863 тысяч чалавек) і Гадэйда (каля 402 тысяч чалавек), якія маюць марскія порты. Афіцыйнай мовай ёсьць арабская. У рэспубліцы 22 траўня адзначаецца нацыянальнае сьвята, вядомае як Дзень абвяшчэньня Емэнскай Рэспублікі, бо ў гэты дзень у 1990 годзе шляхам добраахвотнага аб’яднаньня Емэнскай Арабскай Рэспублікі і Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Емэн. Нацыянальнай валютай ёсьць емэнскі рыял.
Емэн | |||||
па-арабску: الجمهوريّة اليمنية | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Аб’яднаная рэспубліка[d][1] | |||||
Дата заснаваньня: | 1990 | ||||
Афіцыйная мова: | арабская мова[2] | ||||
Сталіца: | Сана і Адэн | ||||
Форма кіраваньня: | рэспубліка і прэзыдэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Емэну[d]: | Рашад аль-Алімі[d] | ||||
прэм’ер-міністар Емэну[d]: | Маін Абдулмалік Саід[d] | ||||
Заканадаўчы орган: | парлямэнт Емэну[d] | ||||
Выканаўчы орган: | урад Емэну[d] | ||||
Плошча: | |||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | емэнскі рыял[d] | ||||
СУП (2022) | |||||
па ППЗ: | 65,603 млрд $ — 111 месца | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 2 078 $ — 213 месца | ||||
намінальны: | 28,134 млрд $ — 111 месца | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 891 $ — 195 месца | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 1,95[6] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 35,9 ± 0,1[7] | ||||
ІРЧП: | 0,455[8] | ||||
Часавы пас: | UTC+03:00 і Азія/Адэн[d][9] | ||||
Аўтамабільны знак: | YAR | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .ye | ||||
Тэлефонны код: | +967 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
yemen.gov.ye |
Адміністрацыйна Емэн падзяляецца на 19 правінцыяў. Дваццатай самастойнай адміністрацыйнай адзінкай ёсьць сталіца места Сана. Край ёсьць сябрам Арабскай лігі, Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Руху недалучэньня і Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Емэн належыць да ліку найменей разьвітых краінаў сьвету[11], бо мае шматлікія сур’ёзныя структурныя перашкоды для ўстойлівага разьвіцьця[12]. З 2014 году ў краіне трывае грамадзянскай вайна.