From Wikipedia, the free encyclopedia
Займеньнік — часьціна мовы, якая паказвае на прадметы, прыметы ці колькасьць прадметаў, не паказваючы іх:
Ніхто з дамашніх не згадвае,чым рэчка Костуся займае. (Якуб Колас)
Майго юнацтва раньне кружыў жыцьця віхор. (Пятрусь Броўка)
Некалькі чалавек кінуліся ў лес. (Міхась Лынькоў)
Займеньнікаў нямнога, але яны часта ўжываюцца ў мове. У большасьці займеньнікі ўжываюцца замест названых раней назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў:
Чакае маці, чакае сына, а ён ня едзе з дарогі дальняй.(Сяргей Грахоўскі)
Стаялі цёплыя сонечныя дні. Такія дні рэдка бываюць у канцы верасьня.(Кузьма Чорны)
Усе займеньнікі зьмяняюцца па склонах, а некаторыя зьмяняюцца яшчэ па родах і ліках.
Займеньнікі звычайна выступаюць у сказе ў ролі дзейніка, дапаўненьня, азначэньня:
Не скруціць ніякай[lower-alpha 1] чорнай скрусе маладосьць крылатую маю[lower-alpha 2]. Я[lower-alpha 3] іду з усімі[lower-alpha 4] і сьмяюся, я іду з усімі[lower-alpha 5] і пяю.(Генадзь Бураўкін)
Цудоўнаю красою зьдзіўляе Менск мяне[lower-alpha 6].(Язэп Пушча)
Паводле значэньня слова займеньнікі падзяляюцца:
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Займеньнікі роднага склону 3-й асобы ’яго', ’яе, ’іх могуць абазначаць прыналежнасьць 3-й асобе: яго бацька, яе сёстры, яго пляны. З гэтым значэньнем займеньнік адказвае на пытаньні чый? чыя? чые? і ў сказе зьяўляецца азначэньнем.
Адносныя займеньнікі хто, што, які, каторы, колькі ў сказе могуць набываць значэньне неазначальных займеньнікаў:
За якую хвіліну адміраюць тысячы хваінак і лісьця. (Іван Пташнікаў)
Плывуць баржы. Каторыя мы абганяем, каторыя ідуць насустрач нам. Ад лесу патыхае смалою, жывіцаю і борам, нашым беларускім палескім борам. Маім борам, тым, што ўсяго год колькі назад яшчэ стаяў, гаманіў зь небам паблізу вёскі. (Б. Сачанка)
Адмоўныя займеньнікі ніхто, нішто звычайна ўжываюцца, калі ў сказе пры дзеяслоўе ёсьць адмоўе не: ніхто не сказаў, нікога не папярэдзілі, нішто не затрымала, нічога не знайшлі.
Калі азначальныя і прыналежныя займеньнікі ўжываюцца без назоўнікаў, яны набываюць прадметнае значэньне і дапамаюць будаваць сказ:Кожны купляе гадзіньнік, каб не спазьніцца на сустрэчу з каханаю, на службу, на працу.(Максім Танк)Нашы выйгралі гульню.
Трэба адрозьніваць зваротны займеньнік у давальным склоне ад часьціцы сабе:
Як ішлі дзяўчаты рана праз дубровы, праз паляны, маладыя кветкі рвалі і вянкі сабе[lower-alpha 8] спляталі. (Максім Танк)
А дуб сабе[lower-alpha 9] будзе на гэтым самым месцы расьці, і кожны год жалуды зь яго будуць падаць(Кузьма Чорны)
Мужчыны сьмяюцца, а Паўлюк сабе[lower-alpha 10] толькі маўчыць, хоць бы што. (Янка Брыль)
У першым сказе сабе — займеньнік, а ў другім і трэцім — часьціца.
Неазначальныя займеньнікі з прыстаўкаю абы- й устаўкаю (суфіксам) -небудзь пішуцца праз злучок: абы-хто, абы-што, абы-які, хто-небудзь. Калі абы аддзяляецца ад займеньніка прыназоўнікам, то пішацца асобна:абы з кім, абы з чым, абы зь якім.
Неазначальныя займеньнікі з устаўкаю -сьці (-сь) пішуцца разам:хтосьці (хтось), штосьці (штось), чыйсьці.
Не, ні з займеньнікамі пішуцца разам, калі зьяўляюцца прыстаўкамі, і асобна, калі аддзяляюцца ад іх прыназоўнікамі і зьяўляюцца часьціцамі: нешта, нехта, ніхто, нішто; не з кім, не з чым, ні з кім, ні з чым.
Да адмоўных займеньнікаў часам далучаецца часьціца а, якая пішацца разам: аніхто, анішто, аніякі.
Складаныя неазначальныя займеньнікі пішуцца праз злучок: сёй-той, сёе-тое, сякі-такі, хто-хто.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.