![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Zas%25C5%2582a%25C5%25ADje-zbor.jpg/640px-Zas%25C5%2582a%25C5%25ADje-zbor.jpg&w=640&q=50)
Заслаўскі кальвінскі збор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заслаўскі кальвінскі збор[1] — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Заслаўі. Знаходзіцца ў цэнтры места пад адрасам вуліца Замкавая, 6, пасярод колішняга замка. З 1628 году дзеяў як касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, з 1833 году — уніяцкая царква Сьвятога Спаса. У 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перавялі царкву ў юрысдыкцыю Ўрадавага сыноду, пазьней Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Заслаўскі кальвінскі збор | |
![]() Заслаўскі кальвінскі збор | |
Краіна | Беларусь |
Места | Заслаўе |
Адрас | Замкавая вул., д. 6 |
Каардынаты | 54°0′26.5″ пн. ш. 27°17′30″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Менская япархія |
Архітэктурны стыль | рэнэсанс |
Заснавальнік | Ян Глябовіч |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Будаваньне | 1577—??? гады |
Асноўныя даты: 1628 — пераўтварэньне ў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1676 — заснаваньне кляштару дамініканаў 1833 — пераўтварэньне ва ўніяцкую царкву Сьвятога Спаса 1839 — перадача Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі 1930-я — закрыцьцё савецкімі ўладамі 1972 — разьмяшчэньне музэю рамёстваў і народных промыслаў 1990 — перадача Беларускаму экзархату 5 чэрвеня 2013 — пачатак набажэнстваў па-беларуску | |
Апошні плябан | Мікалай Мазгоў |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Стан | дзейны |
Сайт | zaslavl-sobor.by |
Заслаўскі кальвінскі збор на мапе Беларусі ![]() ![]() Заслаўскі кальвінскі збор | |
![]() |
У будынку збору дзее сабор Перамяненьня Гасподняга Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. З чэрвеня 2013 году ў ім ладзяць набажэнствы па-беларуску, якія на 2023 год праходзілі кожную апошнюю суботу месяца.