Калмыцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Калмы́цкая мова (саманазва: хальмг келн) — мангольская мова, на якой размаўляе заходнемангольскі (айрацкі) народ калмыкі. Распаўсюджаная на поўдні эўрапейскае часткі Расеі, у рэспубліцы Калмыкія.
Калмыцкая мова | |
хальмг келн | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Рэспубліка Калмыкія (Расея) |
Колькасьць карыстальнікаў | 80 546 чал. (перапіс насельніцтва Расеі 2010 р.)[1] |
Клясыфікацыя | Алтайскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Калмыкіі (Расея) |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][2] |
Пісьмо | кірыліца, лацінскае пісьмо і тода-бічыг[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | xal |
ISO 639-2(Т) | xal |
ISO 639-3 | xal |
Разам з калмыцкай мовай існуе блізкароднасная айрацкая мова, якую выкарыстоўвае айрацкае насельніцтва захаду Кітаю (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, Цынхай) і заходняе Манголіі (аймакі Хоўд і Уўс). Паводле некаторых дасьледнікаў гэтыя дзьве мовы могуць аб'ядноўвацца ў адну і лчыцца двума яе роўнапраўнымі дыялектамі, між тым навукова пацьверджаныя зьвесткі наконт гэтага адсутнічаюць. Іншымі навукоўцамі можа лічыцца літаратурнай формай таргуцкага дыялекту айрацкае мовы.
Нягледзячы на ўжываньне рознае пісьмовасьці і працяглую геаграфічную адасобленасьць, размоўная калмыцкая ды айрацкая мовы зьяўляюцца практычна тоеснымі.