Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Горадня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятых Барыса і Глеба, таксама Калоская або Калажанская царква — помнік архітэктуры XII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў прадмесьці Каложы, на высокім беразе Нёману, побач з Старым замкам. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Дзее. Адзіны твор Гарадзенскай школы дойлідзтва, які захаваўся[lower-alpha 1]. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
Барысаглебская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′42″ пн. ш. 23°49′6″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | Гарадзенская архітэктурная школа |
Аўтар праекту | Пётар Міланег |
Першае згадваньне | 1184 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь і Аб’ект з папярэдняга сьпісу Сусьветнае спадчыны[d] |
Стан | Ахоўная зона |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы |
Гарадзенская Барысаглебская царква мае ўнікальныя архітэктурныя асаблівасьці — гэта маёлікавая падлога, галасьнікі, каменныя ўстаўкі, узоры з керамічных плітак. Да 1915 году тут захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай Калажанскай.