Стары замак (Горадня)
каралеўскі замак у Горадні (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары́ за́мак — помнік архітэктуры XII—XVIII стагодзьдзяў у Горадні, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Знаходзіцца на Замкавай гары пад адрасам вуліца Замкавая, 21, пры ўтоку ракі Гараднічанкі ў Нёман, насупраць Новага замка. Твор архітэктуры готыкі, рэнэсансу і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзенскага гістарычна-археалягічнага запаведніку.
- Ня варта блытаць з Гродна (замак).
Помнік абарончай архітэктуры | |
Стары замак | |
Стары замак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′37″ пн. ш. 23°49′23″ у. д. |
Архітэктурны стыль | готыка, маньерызм, барока і клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | history.grodno.museum.by |
Стары замак | |
Стары замак на Вікісховішчы |
Утварае комплекс абарончых, сакральных і сьвецкіх будынкаў, які ўлучае княскі палац, Ніжнюю і Верхнюю цэрквы, іншыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, абарончыя муры. Сьцены і вежы Гарадзенскага замка, пачатак будаваньня якіх датуюць XII ст., лічацца найбольш старажытнымі мураванымі фартыфікацыямі Беларусі[1].