Канстантын Астроскі (малодшы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанты́н Васі́ль Астро́скі (12 лютага [ст. ст. 2 лютага] 1526, Тураў — 23 лютага [ст. ст. 13 лютага] 1608, Астрог) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак валынскі (ад 1550), ваявода кіеўскі (ад 1559).
- Гэта артыкул пра заснавальніка друкарні і акадэміі ў Астрогу. Калі вам патрэбны артыкул пра вялікага гетмана літоўскага, глядзіце артыкул Канстантын Астроскі.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Канстантын Астроскі | |
Герб «Астроскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 лютага 1526 Тураў |
Памёр | 23 лютага 1608 Астрог |
Пахаваны | |
Род | Астроскія |
Бацькі | Канстантын Астроскі Аляксандра з Алелькавічаў |
Жонка | Соф'я з Тарноўскіх |
Дзеці | Кацярына, Януш, Канстантын, Лізавета, Аляксандар |
Рэлігія | праваслаўе, пратэстанцтва |
Дзейнасьць | палітык |
Close
Валодаў вялікімі маёнткамі на Валыні (Астрог, Сураж, Дубна, Стэпань, Дарагабуж, Роўна, Зьвягіль і інш.), у Кіеўскім, Рускім (Тарнопаль), Віленскім ваяводзтва, у Польшчы (Тарнаў). У Наваградзкім ваяводзтве меў Азяраны і возера Сьвіцязь (прадаў іх у 1571), Зьдзецел і Глуск, у Менскім ваяводзтве — Тарасава[3]. Валодаў таксама значнымі зямельнымі надзеламі ў Вугоршчыне і Чэхіі.