горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьдзе́цел (афіцыйная назва — Дзя́тлава[lower-alpha 1]) — места ў Беларусі, на рацэ Зьдзецелцы. Адміністрацыйны цэнтар Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7624 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 165 км на паўднёвы ўсход ад Горадні, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы — Ліда). Аўтамабільныя на Слонім, Ліду і Наваградак.
Зьдзецел лац. Ździecieł | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1498 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Зьдзецельскі | ||||
Вышыня: | 163 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 7624 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1563 | ||||
Паштовы індэкс: | 231460 | ||||
СААТА: | 4223501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′0″ пн. ш. 25°24′0″ у. д. | ||||
± Зьдзецел | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Зьдзецел — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, Спаская царква і палац Радзівілаў (часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі), помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Паходжаньне тапоніму Зьдзецел упершыню спрабаваў патлумачыць географ Вадзім Жучкевіч. Ён прыйшоў да высновы, што паселішча атрымала назву ад ракі Зьдзецелкі (Дзятлаўкі), на якой яно знаходзіцца, а рака — ад віду птушак[3]. Паводле вэрсіі У. Данільчыка, айконім Здзечало мог утварыцца ад таго ж корня, што і слова сядло ці сяло, бо ва ўсходніх славянаў гуказлучэньне «дл» перайшло ў адзін гук «л» (мыдла — мыла). Апроч гэтага, назву Дзянцёл паселішча магло атрымаць праз прозьвішча або мянушку чалавека, які ў сваю чаргу мог набыць мянушку або прозьвішча ад свайго прафэсійнага занятку — дзяўбленьня калодаў для пчолаў, начовак, карытаў, чаўноў (дзёўб, як дзяцел), або яго нашчадкаў. Украінскі мовазнавец Анатоль Непакупны дасьледаваў лінгвістычную аснову назвы Зецела — імя ракі і места. Ён палічыў, што яно ўтварылася ад назвы летапіснага возера Зята, якое знаходзілася ля вытокаў, альбо ў рэчышчы ракі, бо толькі ў гэтым выпадку ўжываецца суфікс «ело». Рэшткі старажытнага возера захаваліся да нашага часу[4].
Варыянты назвы места ў гістарычных крыніцах: Здзенцел, Здзечаль, Здзенцель, Здэтэль, Зэтэль, Зэтэля, Зецял, Дзенцёл, Дзенцёлкі, Дзенцел, Зецел, Здзечало. На такое разыходжаньне, магчыма, паўплывалі мясцовыя жыды. На мове ідыш няма спалучэньня «дз», што магло прывесьці да яго замены на «з» і замест «Зьдзецел» атрымалася «Зецел», пагатоў на ідыш «тэль» — гэта места[4]. Варыянты назвы места на розных мовах: Зьдзецел[4][5] або Зьдзя́цел[6] (старабел. Здетел) — гістарычная беларуская назва, бытуе ў дакумэнтах часоў Вялікага Княства Літоўскага; Zdzięcioł — польская назва; Zietil — жыдоўская назва на мове ідыш; Zietela — летувіская назва; Дятлово — расейская назва; Дзятлава — наркамаўская назва, калькаваньне з расейскай.
Традыцыйная гістарычная назва места — Зьдзецел[7]. У 1866 годзе ўлады Расейскай імпэрыі з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага склалі сьпіс населеных пунктаў, назвы якіх «перакруцілі ў час польскага панаваньня ў краі» (рас. подверглись извращению во время польского господства в здешнем крае) і якім неабходна надаць «тутэйшыя расейскія назвы» (рас. местные русские названия). Адным з пунктаў гэтага сьпісу было перайменаваньне Зьдзецелу ў «Дзятлава»[8]. Такім чынам, цяперашняя афіцыйная назва Дзятлава пачала ўжывацца адносна нядаўна[3]. У наш час прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Зьдзецел у якасьці афіцыйнай[9].
Упершыню Зьдзецел упамінаецца ў 1440—1450-х гадох. У гэты час паселішча ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводзтва. Каля 1492 году вялікі князь Казімер фундаваў тут будаваньне касьцёла. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандар перадаў воласьць Зьдзецел гетману вялікаму Канстантыну Астроскаму ў вечнае карыстаньне з правам заснаваньня мястэчка[10]. Апошні ў пачатку XVI ст. збудаваў у мястэчку драўляны замак, які некаторы час меў важнае абарончае значэньне (у дакумэнтах упамінаецца як двор Здетело).
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Зьдзецел увайшоў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. На 1580 год тут было 118 двароў і 5 вуліцаў[10]. У пачатку XVIІ ст. Зьдзецел перайшоў у валоданьне Сапегаў. У 1624—1646 гадох Леў Сапега збудаваў у мястэчку касьцёл, пры якім дзеяў шпіталь. З 1655 году Зьдзецелам валодалі князі Палубінскія, з 1685 году — Радзівілы. На 1689 год тут было 126 двароў і 9 вуліцаў[10].
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у студзені 1708 году ў ваколіцах Зьдзецелу некаторы час знаходзілася асноўная групоўка расейскіх войскаў. У самім мястэчку на працягу тыдню кватараваў маскоўскі гаспадар Пётар I. Пазьней Зьдзецел занялі швэды, якія спалілі яго разам з замкам. У 1743 годзе мястэчка пацярпела ад пажару. У 1751 годзе Радзівілы збудавалі ў Зьдзецеле палац. На 1784 год тут было 176 двароў, 5 вуліцаў і 3 завулкі; працавалі 3 млыны, школа і шпіталь[10]. У канцы XVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Солтанаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Апошні ўладальнік мястэчка Станіслаў Солтан браў удзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў, за што расейскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі.
На 1878 год у Зьдзецеле было 118 двароў; дзеялі мураваны касьцёл, драўляная царква і 2 сынагогі; працавалі расейская народная вучэльня, паштовая станцыя, валасная ўправа, магазын, крамы, 6 заезных двароў, корчмы; у аўторкі праводзіліся кірмашы. На 1914 год — працавалі ватная фабрыка, 5 мёдаварняў, лесапільня, цагельня і 2 гарбарныя заводы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1915 году Зьдзецел занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Зьдзецел абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[11]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Зьдзецел апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Зьдзецел увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 4 траўня 1945 году да 8 студзеня 1954 году цэнтар раёну знаходзіўся ў мястэчку Наваельні. 25 сьнежня 1962 году Зьдзецельскі раён расфармавалі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Лідзкага, Наваградзкага і Слонімскага раёнаў. 6 студзеня 1965 году раён аднавілі ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
21 чэрвеня 1990 году Зьдзецел атрымаў статус места. 1 сьнежня 2004 году афіцыйна зацьвердзілі мескія герб і сьцяг.
У Зьдзецеле працуюць 2 сярэднія школы — «№ 1» і «№ 3», а таксама гімназія № 1, створанная на базе былой сярэдняй школы № 2.
На тэрыторыі места дзее адзіная ўстанова дашкольнай адукацыі — «Ясьлі-сад № 1».
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня «Дзятлаўская раённая цэнтральная бальніца».
Дзеюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.
Выдаецца раённая газэта «Перамога».
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
1 мая вуліца | Памарайская вуліца Памарайскі завулак | |
17 верасьня плошча | Рынак пляц | 11 лістапада пляц |
Кастрычніцкая вуліца | Савіцкая вуліца | |
Леніна вуліца | Замкавая вуліца | Касьцельная вуліца |
Савецкая вуліца | Гальшанская вуліца Беліцкая вуліца[19] | Гарадзенская вуліца |
Фрунзэ вуліца | Дварэцкая вуліца | |
Чырвонаармейская вуліца | Слонімская вуліца[20] |
З урбананімічнай спадчыны Зьдзецелу да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Наваградзкая.
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Зьдзецелу |
---|
|
Дзее Зьдзецельскі гістарычна-краязнаўчы музэй[21]. Спыніцца можна ў гатэлях «Ліпічанка», «Дзядзя Ваня».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.