Канфуцыянства
кітайскае этычна-філязофскае вучэньне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфуцыянства — філязофская й этычная сыстэма, распрацаваная на вучэньні кітайскага філёзафа Канфуцыя. Гэта складаная сыстэма маральных, сацыяльных, палітычных, філязофскіх, і квазі-рэлігійнай думкі, што паўплывала на культуру й гісторыю Ўсходняй Азіі. Лічыцца дзяржаўнай рэлігіяй у некаторых краінах Усходняй Азіі, з-за дзяржаўнай падтрымкі канфуцыянскай філязофіі.
Сярод краінаў і культураў пад моцным уплывам канфуцыянства вылучаюць мацерыковы Кітай, Тайвань, Карэя, Японію й Віетнам, а таксама розныя тэрыторыі зь пераважным пражываньнем кітайскага народа, як то Сынгапур. Лічыцца, што пасьлядоўнікаў канфуцыянства налічваецца больш чым 1,5 мільярды чалавек[1].
Згодна з вучэньнем, чалавек кемлівы й здольны да ўдасканаленьня пасродкам асабістых і калектыўных імкненьняў, асабліва за кошт самаразьвіцьця й працы над сабой. Асноўная ідэя канфуцыянства ў вырошчваньні сілаў і разьвіцьці маральнай дасканаласьці. Канфуцыянства лічыць, што варта адмовіцца ад свайго жыцьця, калі гэта неабходна, пасіўна ці актыўна, дзеля адстойваньня кардынальных маральных каштоўнасьцяў[2].