Капліца Сьвятога Казімера (Ружаны)
каталіцкая капліца ў Ружанах (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каплі́ца Сьвято́га Казі́мера, таксама касьцё́л Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XVIII ст. у Ружанах. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка, на могілках пры гістарычнай Віленскай вуліцы[lower-alpha 1]. Дзейнічае[1]. Твор архітэктуры раньняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Касьцёл сьвятога Казімера.
Помнік сакральная архітэктуры | |
Капліца Сьвятога Казімера | |
Капліца Сьвятога Казімера | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Ружаны |
Каардынаты | 52°52′11.05″ пн. ш. 24°53′48.50″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Тып будынка | капліца |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Ян Самуэль Бэкер |
Дата заснаваньня | 1792 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | закінуты |
Капліца Сьвятога Казімера | |
Капліца Сьвятога Казімера на Вікісховішчы |
Ад пачатку капліца ўваходзіла ў склад комплексу Ружанскага базылянскага манастыра.