Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (Полацак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на левым беразе Дзьвіны, у Задзьвіньні[lower-alpha 1]. Дзейнічаў да 1832 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°28′50″ пн. ш. 28°46′16″ у. д. |
Эпархія | Полацкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XV ст. |
Дата скасаваньня | 1832 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Комплекс Полацкага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў (пякарні, бровара, лядоўні, кузьні, стайні, лазьні) і пладовага саду з агародам. У 1940-я гады касьцёл часткова зруйнавалі савецкія ўлады. У наш час у былым жылым корпусе месьціцца мэдычная ўстанова, руіны касьцёла патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.