![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Caffeina_struttura_svg_2.png/640px-Caffeina_struttura_svg_2.png&w=640&q=50)
Кафэін
алькалёід, які ёсьць у насеньні кававага дрэва, лісьці чайнага хмызьняка і арэхах кола / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кафэі́н — алькалёід, які ёсьць у насеньні кававага дрэва, лісьці чайнага хмызьняка і арэхах кола. Зьяўляецца вытворным рэчывам пурыну. Узбуджае цэнтральную нэрвовую сыстэму, асабліва сасударухальны цэнтар, што пашырае сасуды, і вышэйшыя аддзелы: павышае ўспрыманьне органаў пачуцьцяў, рухавасьць, разумовую і цялесную працаздольнасьць, зьніжае стомленасьць і санлівасьць[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Caffeine_%281%29_3D_ball.png/640px-Caffeine_%281%29_3D_ball.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Caffeina_struttura_svg_2.png/640px-Caffeina_struttura_svg_2.png)
Кафэін уваходзіць у склад звыш 20 найменьняў лекаў. Парог шкоднага дзеяньня складае 300 міліграмаў кафэіну на дзень. Такая доза ўтрымліваецца ў 3-х кубках кавы, калі 1 кубак (да 100 мілілітраў) зьмяшчае ў сярэднім 100 міліграмаў. Пагатоў у кубку кавы з абсмажанага кававага зерня 80—115 мг, у кубку растваральнай кавы 65—71 мг, у кубку кавы эспрэса 40 міліграмаў. Перадазоўка можа назірацца ўжо па прыёме 500 мг кафэіну за дзень[2]. Чайнае лісьце ўтрымлівае да 4 % кафэіну, што істотна больш за ўзровень кавы і было б дастаткова для атручаньня пры імклівым усмоктваньні ў кроў. Аднак кафэін з гарбаты ўсмоткваецца павольна і хутка выводзіцца, бо знаходзіцца ў злучаным стане з танінам і паступлае ў арганізм разам з тэабрамінам і тэафілінам[3].