Кгмэрская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кгмэ́рская мова (саманазва: ភាសាខ្មែរ, вымаўл. [pʰiːəsaː kʰmaːe], больш фармальна: ខេមរភាសា, [kʰeɛmaʔraʔ pʰiːəsaː]) — мова мон-кгмэрскай моўнай сям’і, адна з найбуйнейшых аўстраазіяцкіх моваў, зьяўляецца афіцыйнаю моваю ў Камбоджы. Акрамя кгмэраў Камбоджы, на ёй размаўляюць значныя грамады ў Віетнаме ды Тайляндзе, а таксама кгмэрскія эмігранты ў ЗША і Эўропе. Агульная колькасьць носьбітаў мовы ацэньваецца ад 15,7 да 21,6 млн. За выключэньнем віетнамскае мовы зьяўляецца адзінай аўстраазіяцкай мовай, якая мае параўнальна вялікую колькасьць носьбітаў і зьяўляецца моваю большасьці насельніцтва ў пэўнай краіне; паводле колькасьці носьбітаў з усіх аўстраазіяцкіх саступае толькі віетнамскай.
Кгмэрская мова | |
ភាសាខ្មែរ | |
Кгмэрская мова пасярод іншых аўстраазіяцкіх моваў | |
Файл:Idioma camboyano.png, Approximate Location of Khmer Dialects.png, Austroasiatic-en.svg, Langues Khmériques.png | |
Ужываецца ў | Камбоджы, Віетнаме, Тайляндзе |
---|---|
Рэгіён | паўднёва-ўсходні Індакітай |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Аўстраазіяцкая сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Камбоджы |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | Khmer[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | km |
ISO 639-2(Б) | khm |
ISO 639-2(Т) | khm |
ISO 639-3 | khm |
Кгмэрская мова выкарыстоўвае ўласнае кгмэрскае пісьмо, якое паходзіць ад старажытнаіндыйскага пісьма брагмі.