Крапавы бэрэт
Акруглы з бакоў і роўны зьверху, мяккі галаўны ўбор крапавага адценьня чырвонага колеру, які выкарыстоўваецца ў вайсковым форменым адзень / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крапавы бэрэт (ням. Krapp + лац. biretum — марэна + шапка) — акруглы з бакоў і роўны зьверху, мяккі галаўны ўбор крапавага адценьня чырвонага колеру, які выкарыстоўваецца ў вайсковым форменым адзеньні з 1942 году. На пачатку выкарыстоўваўся 1-й паветрана-дэсантнай дывізіяй Вялікабрытаніі ў ходзе Другой сусьветнай вайны. Пазьней яго ўвялі ў паветрана-дэсантных войсках іншых дзяржаваў Эўропы, затым Амэрыкі і Азіі. З 1978 г. галаўны ўбор сталі насіць вайскоўцы Асобнай мотастралковай дывізіі адмысловага прызначэньня (АМСДАП) Ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў СССР[1]. У 1993 годзе ва ўнутраных войсках некалькіх дзяржаваў-удзельніцаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, у тым ліку ў Беларусі, зацьвердзілі Палажэньні аб кваліфікацыйных выпрабаваньнях вайскоўцаў на права нашэньня крапавага бэрэта. На 2017 год выкарыстоўваўся ў войсках больш як 50 дзяржаваў.