Красавік
чацьверты месяц году / From Wikipedia, the free encyclopedia
Красаві́к — чацьвёрты месяц году ў грыгарыянскім каляндары. Другі месяц вясны ў паўночным паўшар’і. Мае 30 дзён.
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
У выданьнях Ф. Скарыны падаецца народная назва красавіка — кветень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналёгіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узьнікла ў асяродзьдзі газэты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907—1908 — апрыль, у 1909 — апрэль, у 1910—1912 — красавік (апрыль); з 1913 — красавік[3].
Назва гэтага месяца ў лаціне Aprilis паходзіць або ад слова aperire (адчыняць, раскрываць — расьліны распускаюцца) або ад этрускага імя Apru багіні Афрадыта.