Крыж Эўфрасіньні Полацкай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыж Эўфрасі́ньні По́лацкай — унікальны твор эмальернага мастацтва, рэлігійная і духоўная сьвятыня беларусаў[1]. Крыж вырабіў у 1161 годзе полацкі ювэлір Лазар Богша на заказ Эўфрасіньні Полацкай як каўчэг для захоўваньня хрысьціянскіх рэліквіяў[2].
| |
Лазар Богша (аднавіў Мікалай Кузьміч) | |
Крыж Эўфрасіньні Полацкай, 1161 (аднаўленьне 1992—1997) | |
кіпарыс, золата, срэбра. | |
Царква Сьвятога Спаса, Полацак |
Мае шэсьць канцоў-промняў, што сымбалізуе створаны Богам за шэсьць дзён Сусьвет. Падобная форма крыжа ніколі не была пераважнай на землях усходніх славянаў і найчасьцей сустракалася на беларускай этнічнай тэрыторыі[3].
Рэліквія згубілася ў Другую Сусьветную вайну, калі магла трапіць у расейскія музэйныя сховішчы[4], аднак у 2020—2021 гадох зьявіліся сьведчаньні і аргумэнты за тое, што напраўду Крыж патаемна ад грамадзкасьці захоўвае Расейская праваслаўная царква, у рызьніцы патрыярха маскоўскага Троіца-Сергіевай лаўры[5]. У 1997 годзе берасьцейскі мастак Мікола Кузьміч вырабіў копію Крыжа, асьвечаную і перададзеную ў Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр у Полацку.