![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Karte_Kulturhauptstadt_Europas.png/640px-Karte_Kulturhauptstadt_Europas.png&w=640&q=50)
Культурная сталіца Эўропы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Культу́рніцкая сталі́ца Эўро́пы — ініцыятыва Эўразьвязу, якая складаецца ў штогадовым абраньні таго ці іншага гораду цэнтрам культурнага жыцьця кантынэнту з мэтай прыцягненьня ўвагі да яго культурнага разьвіцьця.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Karte_Kulturhauptstadt_Europas.png/640px-Karte_Kulturhauptstadt_Europas.png)
Як правіла, дадатковае фінансаваньне, прыцягваецца ў сувязі з выкананьнем функцыяў культурнай сталіцы, дазваляе гораду значна абнавіць стан культурных установаў. Скажам, у Порту пад эгідай культурнай сталіцы быў пабудаваны знакаміты Дом музыкі.
Першай культурнай сталіцай Эўропы ў 1985 годзе Рада Эўрапейскага зьвязу назваў Атэны, кандыдатуру якіх прапанавала Мэліна Мэркуры. У канцы 1990-х аналягічныя эўрапейскаму праекты — Арабская сталіца культуры і культурная сталіца Амэрыкі — былі запушчаныя і ў іншых частках сьвету.