![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Imamzadeh_Hashem_2006.jpg/640px-Imamzadeh_Hashem_2006.jpg&w=640&q=50)
Купал-цыбуліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Купал-цыбуліна (рас. купол-луковица, луковичная глава) — купал, які мае пукатую форму з плыўным завострываньнем у верхавіне і падобны на цыбуліну. Сымбаль расейскай культавай архітэктуры[1][2]. Традыцыйна ўжываецца ў Расеі, Турэччыне, Індыі і на Сярэднім Усходзе. У Беларусі не выкарыстоўваўся да XIX стагодзьдзя[3], калі пачаў насаджацца ўладамі Расейскай імпэрыі ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Clocher_d%27Ivan_le_Grand.jpg/640px-Clocher_d%27Ivan_le_Grand.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Imamzadeh_Hashem_2006.jpg/640px-Imamzadeh_Hashem_2006.jpg)
Купалы-цыбуліны звычайна маюць большы дыямэтар, чым аснова, на якой яны стаяць, а іхная вышыня пераўзыходзіць шырыню. Асноўныя адрозьненьні гэтых купалоў ад традыцыйных для дойлідзтва Беларусі барокавых завяршэньняў сакральных будынкаў — баняў — брак падзелу на грані, просты сылюэт[4].