Кінака́мэра — оптыка-мэханічная прылада для здымак руху выявы на кінастужку (кіназдымкі), якая перасоўваецца скачкамі, звычайна з дапамогай грэйфэрнага мэханізму, з хуткасьцю (часьцей за ўсё) 24 кадры за сэкунду. Забясьпечваецца анамарфотнымі насадкамі, сьвятлафільтрамі, маскамі ды ўказальнікамі мэтражу стужкі. Для здымкі выкарыстоўваецца кінастужка шырынёй 70 мілімэтраў (шырокафарматныя фільмы), 35 мм (звычайныя і шырокаэкранныя праз анамарфотную оптыку), 16,2×8 і 8 мм (аматарская здымка).
Прызначэньне
- Агульная (для нямой здымкі ў павільёнах і на натуры)
- Прэцызійная (для камбінаванай і мультыплікацыйнай кіназдымкі, дзе патрабуецца высокая дакладнасьць сумяшчэньня відарысаў)
- Ручная (для летапісна-дакумэнтальнай кіназдымкі ды здымкі навукова-папулярных і навучальных фільмаў)
- Сынхронная (для кіназдымкі адначасна з гуказапісам на адмысловую стужку)
- Хуткасная (для здымкі гульнявых спабораў і хуткай вытворчасьці)[1].
Глядзіце таксама
- Відэакамэра
- Лічбавы фотаапарат
- Бытавая тэхніка
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.