Леанід Маркелаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Леані́д І́гаравіч Марке́лаў (па-марыйску і па-расейску: Леони́д И́горевич Марке́лов; нар. 25 чэрвеня 1963 у Маскве) — прэзыдэнт рэспублікі Марый Эл з 14 студзеня 2001 пa 6 красавіка 2017. Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. У 1986 годзе скончыў Вайсковы інстытут Міністэрства абароны СССР Чырвонага сьцяга па спэцыяльнасьці юрыспрудэнцыя. У 1997 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Сацыяльна-мэтафізычныя крыніцы маральна-прававога канфлікту і яго асаблівасьці ў пэрыяды грамадзка-палітычнай нестабільнасьці». Кандыдат філязофскіх навук. Жанаты, мае сына і дачку.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Маркелаў.
Quick Facts прэзыдэнт Марый Эл[d], Асабістыя зьвесткі ...
Леанід Маркелаў | |
14 студзеня 2001 — 6 красавіка 2017 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 чэрвеня 1963(1963-06-25) (60 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Close
6 красавіка 2017 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін вызваліў ад пасады кіраўніка Марый Эл Леаніда Маркелава, які падаў у адстаўку па ўласным жаданьні[1].