Леані́д Галя́к (31 кастрычніка 1910, Вільня — 3 красавіка 1980, Стэмфард, штат Канэктыкут, ЗША) — беларускі грамадзкі дзяяч, юрыст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Леанід Галяк
лац. Leanid Halak
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1910(1910-10-31)
Памёр 3 красавіка 1980(1980-04-03) (69 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці грамадзкі дзяяч, юрыст
Мова беларуская
Творы на сайце Knihi.com
Закрыць

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і паштовага службоўцы. Бацькі паходзяць зь мястэчка Іўе.

У 1930—1935 рр. навучаўся на хімічным, а пазьней юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Тут пачаў удзельнічаць у беларускім адраджэнцкім руху.

У часе нямецкай акупацыі працаваў судзьдзём Менскага акруговага суду. У 1944 року прызначаны рэктарам стваранага Беларускага юрыдычнага інстытуту, аднак у сувязі зь вяртаньнем бальшавікоў зьехаў у эміграцыю. У 1944—1945 рр. — супрацоўнік Галоўнага кіраўніцтва вайсковых справаў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў Брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларускіх журналістаў на чужыне і выданьня «Летапіс беларускай эміграцыі».

З 1949 року жыў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў і першы рэдактар газэты «Беларус» (1950—1951). Сябра БАЗА, у 1953—1956 рр. уваходзіў ва ўправу Стэмфардзкага аддзелу арганізацыі. У 1955 р. выйшаў з Рады БНР, а ў наступным року і з БАЗА. Спрычыніўся да заснаваньня Камітэту вызваленьня Беларусі.

Аўтар «Успамінаў»[1] (надрукаваныя ў 2-х тамох у 1982—1983 гг.), пазбаўленых палітычнай ангажаванасьці і поўных тонкага гумару ў апісаньні побыту ды й характараў беларускіх грамадзкіх дзеячоў як у Беларусі, так і на эміграцыі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.