Мальтыйская мова
сэміцкая мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мальты́йская мо́ва (саманазва: malti) — мова мальтыйцаў, нацыянальная мова Мальты ды афіцыйная мова краіны нароўні з ангельскай[2], адна з афіцыйных моваў Эўрапейскага зьвязу. Паходзіць ад сыцылійскага дыялекту арабскае мовы, які ўзьнікнуў на Сыцыліі ў выніку арабскіх заваёваў поўдня Італіі. Носьбіты дыялекту зь цягам часу былі выгнаныя па вяртаньні Сыцыліі, але засталіся на Мальце, дзе гэты дыялект паступова эвалюцыянаваў у сучасную мальтыйскую мову[3][4]. Вялікая частка лексыкі мальтыйскае мовы мае неспрадвечнае, не-сэміцкае паходжаньне: так, каля паловы лексыкі складаюць запазычаньні індаэўрапейскага паходжаньня (прыблізна палова лексыкі мовы запазычаная з італьянскай і сыцылійскай моваў, ад 6 да 20% — з ангельскай)[3][5]. Тым ня менш, карэнная лексыка засталася сэміцкага паходжаньня[3].
Мальтыйская мова | |
Malti | |
Файл:Idioma maltés.PNG, Arabic Varieties Map.svg | |
Ужываецца ў | Мальце |
---|---|
Рэгіён | Міжземнамор’е |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Афразійская макрасям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Мальце, Эўрапейскім Зьвязе |
Рэгулюецца | Нацыянальнай Радай па мальтыйскай мове |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | mt |
ISO 639-2(Б) | mlt |
ISO 639-2(Т) | mlt |
ISO 639-3 | mlt |
Адна з чатырох не-індаэўрапейскіх моваў, якія маюць афіцыйны статус у ЭЗ (іншыя — фінская, вугорская, эстонская), і адзіная мова сэміцкае сям’і, якая мае афіцыйны статус у ЭЗ і пісьмовасьць на лацінскай аснове.
Колькасьць носьбітаў — каля 429 тыс чал.[6]