Марс
плянэта Сонечнай сыстэмы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марс — чацьвёртая па аддаленьні ад Сонца і сёмая па памерах плянэта Сонечнай сыстэмы. Лёгка назіраецца няўзброеным вокам як яркая зорка чырванаватага колеру. Марс, як і іншыя плянэты Сонечнай сыстэмы, названы імем аднаго з багоў антычнага пантэона, у дадзеным выпадку — бога вайны Марса (адпавядае грэцкаму Арэсу). Аналягічнай выявай абраныя назвы й для спадарожнікаў плянэты: Фобас і Дэймас — імёны двух сыноў міталягічнага Арэса, якія суправаджалі яго ў бою.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Марс (неадназначнасьць).
Марс | |
Абазначэньні | |
---|---|
Названа ў гонар | Марс[d] і Арэс |
Парамэтры арбіты | |
Эпоха J2000 | |
Апацэнтар | 249 232 432 km |
Пэрыцэнтар | 206 655 215 km |
Вялікая паўвось | 227 936 637 ± 1 km і 1,523679 ± 1,0E−6 а. а. |
Эксцэнтрысытэт | 0,0933941[1] |
Сыдэрычны пэрыяд | 686,98 содні[2] |
Сынадычны пэрыяд | каля 67 386 816 сэкунда[3] |
Сяр. арбітальная хуткасьць | 24,077 км/с |
Сярэдняя анамалія | 19,3564° |
Нахіленьне | 0,032283 радыян[1], 0,099 радыян і 0,029 радыян[1] |
Даўгата ўзыходнага кута | 0,864977 радыян[1] |
Аргумэнт пэрыцэнтра | 5,86529 радыян[1] |
Ёсьць спадарожнікам | Сонца |
Спадарожнікі | Фобас, Дэймас, Mars Reconnaissance Orbiter[d], Марынэр-9[d], Mars Express[d], Mars Global Surveyor[d], Марс Адысей[d], Вікінг-1[d], Viking 2[d], Mars 2[d], MAVEN[d], КА Марс-3[d], Mars 5[d], ExoMars Trace Gas Orbiter[d], Phobos 2[d] і Мангальян[d] |
Фізычныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 3389,5 ± 0,2 km[4], 3396,19 ± 0,1 km[4] і 3396,19 ± 0,1 km[4] |
Аб’ём | 163 180 000 000 ± 10 000 000 кубічны кіламетр[5] |
Маса | 641,71 ± 0,01 ётаграм[2] |
Сярэдняя шчыльнасьць | 3933 грамаў на кубічны сантымэтар[5] |
Гравітацыя на паверхні ля экватару | 3,7 м/с²[5] |
Альбэда | 0,17 і 0,25 |
Кутавы дыямэтар | 3,5 ″ і 25,1 ″[6] |
Як і ўсе плянэты зямной групы, Марс складаецца з горных пародаў і мэталаў. Каля 60% паверхні Марсу займае чырванаватая камяніста-пясчаная пустэча, ёсьць кратэры й горы. Чырвань паверхні надае пыл аксыду жалеза. Рэшта паверхні мае зеленаваты колер, адценьне якога мяняецца на працягу году. Раней гэта лічылася прыкметай наяўнасьці расьліннага жыцьця, але пацьверджаная адсутнасьць кіслароду й вады пярэчыць гэтай думцы.
Пачынаючы з 1960-х гадоў, непасрэдным дасьледаваньнем Марса з дапамогай АМС займаліся СССР (праграмы «Марс» і «Фобас»), ЗША (праграмы «Марынэр», «Вікінг», «Mars Global Surveyor» і іншыя) і Эўрапейскае касьмічнае агенцтва (праграма «Марс-экспрэс»).