Муха (сузор’е)
сузор’е / From Wikipedia, the free encyclopedia
Му́ха (па-лацінску: Musca, Mus) — невялікае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, ня бачнае з тэрыторыі Беларусі[1]. Сузор’е зьяўляецца адным з дванаццаці, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Кейсэра і дэ Гаўтмана, на 35-см нябесным глёбусе Плянцыюс з Хондыем упершыню выявілі яго ў 1597 (або 1598) годзе ў Амстэрдаме. У нябесным атлясе сузор’е ўпершыню зьявілася ў Ёгана Баера ва «Ўранамэтрыі» 1603 году.
- Пра род насякомых глядзіце артыкул Мухі.
Quick Facts Лацінская назва, · у родным склоне ...
Муха | |
Сьпіс зорак у сузор’і Мухі | |
Лацінская назва | Musca |
---|---|
· у родным склоне | Muscae |
· скарот | Mus |
Простае ўзьняцьцё | 12,456г |
Схіленьне | −70,341° |
Квадрант | SQ3 |
Плошча | 138 кв. гр. (77-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 13 |
Зорак з плянэтамі | 1 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 1 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | α Мухі (2,69m) |
Найбліжэйшая зорка | Глізэ 440 (15,07 сьв. г., 4,62 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +10° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу траўня. |
Close