возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мяднянскае возера, Медна — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмяшчаецца ў 22 км на поўдзень ад Берасьця ў межах вёскі Медна. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.
Возера
Мяднянскае возера
Медна
Мяднянскае возера |
Возера знаходзіцца ў басэйне Заходняга Бугу. Плошча возера складае 0,24 км². Найбольшая глыбіня — 5,5 м. Даўжыня возера — 0,7 км. Найбольшая шырыня возера — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 1,8 км, плошча вадазбору — 1,75 км². Аб’ем вады ў возеры — 0,46 млн м³.
Берагі катлавіны возера высокія, месцамі парослыя хмызьняком. Мелкаводзьдзе возера пяшчанае, з глыбіні 2 мэтры дно высьцелена сапрапелам. Расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3—3,5 мэтраў.
Зь Мяднянскага возера выцякае рака Спанаўка. Возера злучанае каналам з Страдзецкім возерам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.