![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Mississippi_delta_from_space.jpg/640px-Mississippi_delta_from_space.jpg&w=640&q=50)
Місысыпі (рака)
рака ў Паўночнай Амэрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Місысы́пі (па-ангельску: Mississippi River) — другая паводле даўжыні рака і галоўная рака другой паводле велічыні воднае сыстэмы на паўночнаамэрыканскім кантынэнце, якая саступае толькі воднае сыстэме Гудзонава заліва[2][3]. За пачатак ракі прызнаюць яе выток з возера Ітаска ў паўночнай частцы штату Мінэсота на вышыні 450 мэтраў над узроўнем мора. Місысыпі працякае на поўдзень 3730 км і ўпадае ў Мэксыканскую затоку праз дэльту ракі[3]. Вадазбор Місысыпі, які мае шмат прытокаў, сьцякае поўнасьцю або часткова закранаючы тэрыторыі 32 штатаў ЗША і дзьвюх правінцыяў Канады паміж Скалістымі гарамі і Апалачы[4]. Ейная даўжыня складае 3 778 км, разам з прытокам Мізуры даўжыня ёсьць роўная 5 969 км. Гэта самая доўгая рака Паўночнай Амэрыкі і адна з чатырох наідаўжэйшых у сьвеце (пасьля Нілу, Янцзы і Амазонкі). Плошча яе басэйна складае 3,2 млн км², зь якіх толькі каля аднаго адсотку прыпадае на тэрыторыю Канады. Рака зьяўляецца натуральнай мяжой альбо праходзіць праз тэрыторыі штатаў Мінэсота, Вісконсін, Аёва, Іліной, Мізуры, Кентукі, Тэнэсі, Арканзас, Місысыпі і Луізыяна[5][6].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Місысыпі.
Місысыпі | |
Mississippi | |
![]() Дэльта Місысыпі з космасу | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Айтаска[d][1] |
Вусьце | Мэксыканская затока |
Краіны басэйну | ЗША |
Вобласьці | ЗША |
Даўжыня | 3778 км |
Плошча басэйну | 3,2 млн. км² |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Mississippi-map.png/320px-Mississippi-map.png)
Разьлівы ракі здараюцца вясной, калі сыходзіць сьнег і летам, камі выпадае шмат ападкаў. У выніку зьнішчэньня лясных і стэпавых абшараў, часам здараюцца катастрафічныя паводкі. Рака нясе агромную колькасьць пяску і іншых элемэнтаў утвараючы ў вусьці абшырную дэльту. У дэльце паводкі здараюцца пад уплывам трапічных цыклёнаў (астатная такая паводка зьнічшыла значную колькасьць Новага Арлеана). Апошнія гады, у сувязі з больш рацыянальным карыстаньнем сельскагаспадарчых земляў, колькасьць змытай зямлі значна скарацілась.
Карэнныя амэрыканцы жылі ўздоўж ракі Місысыпі і ейных прытокаў тысячы гадоў. Большасьць зь іх былі паляўнічымі, але некаторыя, напрыклад, будаўнікі курганоў, утварылі пладавітыя сельскагаспадарчыя таварыствы. Прыход эўрапейцаў у XVI стагодзьдзі зьмяніў спрадвечны лад жыцьця, як то спачатку дасьледчыкі, потым пасяленцы, усё больш авойвалі землі басэйну ракі[7]. Рака спачатку служыла ў якасці бар’ера, утвараючы межы паміж Новай Гішпаніяй, Новай Францыяй і раньнімі Злучанымі Штатамі, а потым сталася жыцьцёва важнай транспартнай артэрыяй і сувязьзю. У XIX стагодзьдзі, калі ў ЗША панавала ідэалёгія «ўяўнага запрызначэньня», Місысыпі і шэраг ейных прытокаў, у першую чаргу Мізуры, сфармавалі шляхі для заходняе экспансіі ЗША.