«Мітамі Ктулху» звычайна называюць міталёгію, якая створана Говардам Філіпсам Лаўкрафтам, а таксама творы іншых аўтараў па матывах яго працаў, якія вытрыманыя ў яго асаблівым стылі. Напрыклад, у Мітах Ктулху пакінулі свой адбітак фантасты Аўгуст Дэрлет, Фрэнк Лёнг, Робэрт Говард, Робэрт Блёх, Фрыц Лейбэр, Колін Ўілсан, Брайан Ламлі, Генры Катнэр і некаторыя іншыя. У Мітах дазволена выкарыстаньне прыдуманых Лаўкрафтам багоў і істотаў, герояў і месцаў, старажытных кнігаў і артэфактаў. Хоць па вялікаму рахунку гэта ня так абавязкова — у бясконцым Сусьвеце дастаткова месца для іншых божышчаў. Важны элемэнт Мітаў — гэта стварэньне атмасфэры звышнатуральнага жаху ў сутыкненьні чалавека з чымсьці, што знаходзіцца за межамі звыклага для яго сьвету, з тым, што ён ня можа растлумачыць.
Нягледзячы на тое, што Лаўкрафт тварыў у XX ст. (а пік яго творчасьці прыходзіцца на 1920-я гады), яго творы па стылю бліжэй да готыкі XVIII—XIX стагодзьдзяў (беручы да ўвагі і моўныя архаізмы), чымся да цяперашніх «майстраў жахаў», такіх як Стывен Кінг і Клайв Баркэр (з уласьцівым для іх натуралізмам)
У сваім доме ў Р’льех мёртвы Ктулху сьпіць у чаканьні —Г.Ф. Лаўкрафт, «Кліч Ктулху»
Гэты літаратурны кірунак названы ў гонар Ктулху, фантастычнае істоты, зь якім публіка ўпершыню пазнаёмілася ў апавяданьні Лаўкрафта «Кліч Ктулху» у 1928 годзе. Цікава, што Ктулху не зьяўляецца ні адным з галоўных, ні адным з найжахлівешых божышчаў з пантэона Мітаў Ктулху.
Старцы (Старэйшыны) — іншаплянэтныя істоты. У дадзены момант вымерлі альбо неактыўныя. Варагавалі з Глыбакаводнымі, стварылі шаґотаў.
Шаб-Ніґурат (ткс. Чорны Казярог Лясоў з Тысячным Нашчадзтвам) — божышча ўрадлівасьці.
Хастур — божышча, якое жыве за межамі космасу, звычайна прыходзіць у выглядзе віхру. Здольнае высмоктваць выклікаючага, пакідаючы только абалонку.
Нашчадкі Ктулху — згадваецца ў рамане «У гарах Вар'яцтва», як раса касьмічных васьміногападобных прышэльцаў, якія прыйшлі на Зямлю на чале з Ктулху, у часы валадарыньня Старцаў, зь якімі вялі жорсткія войны за абшары Зямлі.
Людзі і рэчы
Абдул Альхазрэд — Шалёны Араб, аўтар Некранамікона
Рэндальф Картэр
Эрых Цанн — нямы музыка
Рычард Эптан Пікман — звар’яцелы мастак, які маляваў на сваіх карцінах упыроў, і стаў пазьней адным зь іх.
Некранамікон — ён жа аль-Азыф, забароненая кніга, напісаная Абдулам Альхазрэдам.