беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Іванавіч Старавойтаў (нарадзіўся 3 лістапада 1951, пасёлак Арленск Гомельскага раёну) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт. Выдатнік адукацыі Республікі Беларусь (2012).
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францыска Скарыны ў 1974 г. Вучыўся ў асьпірантуры з 1974 па 1977 гг. (навуковы кіраўнік — Іларыён Ігнаценка). З 1977 году працуе ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Францыска Скарыны. З 1988 па 1992 гг. і з 1998 па 2004 гг. дэкан гістарычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францыска Скарыны, з 1992 па 1998 гг. дэкан гісторыка-юрыдычнага факультэту тае ж ВНУ. Дацэнт катэдры гісторыі Беларусі з 1992 па 2006 гг. З 2006 па 2009 дактарант БДУ.
Дасьледуе пытаньні грамадзка-палітычнага і нацыянальна-культурнага разьвіцьця Беларусі і Гомельшчыны ў XX стагодзьдзі. Працы апошніх гадоў прысьвечаны беларуска-расейска-ўкраінскаму памежжу ў 1920—1930-я гг.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.