![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/White_house_haft_seen.jpg/640px-White_house_haft_seen.jpg&w=640&q=50)
Наўруз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наўру́з(ад пэрс. نوروز — «новы дзень»), альбо Міжнародны дзень Наўруз[1] (21 сакавіка) — сьвята новага году па астранамічным сонечным календары ў іранскіх і цюрскіх народаў. Наўруз зьяўляецца нацыянальнай традыцыяй, што ня мае прамых адносін ісламскіх звычаяў[2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Newroz_Kurdistan.jpg/640px-Newroz_Kurdistan.jpg)
Паходжаньне гэтага сьвята сыходзіць сваімі каранямі ў дапісьмовую эпоху гісторыі чалавецтва. Афіцыйны статус ён набыў у Ахэмэнідзкай Імпэрыі, як рэлігійны сьвята зараастрызму. Працягвае адзначацца і пасьля арабскіх заваёў. У сучасны час адзначаецца ў дні, на якія прыходзіцца вясновае раўнадзенства.
Варта адзначыць, што Наўруз не сьвяткуецца арабамі. У Турцыі з 1925 году па 1991 год афіцыйна сьвяткаваньне Наўрузу было забаронена. У Сырыі сьвяткаваньне Наўрузу забаронена да гэтага часу.
30 верасьня 2009 году Наўруз быў уключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО, з гэтага часу 21 сакавіка абвешчана як Міжнародны дзень Наўруз[3].