![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/5/5d/PAOK_FC.svg/langbe-tarask-640px-PAOK_FC.svg.png&w=640&q=50)
ПАОК Тэсалёнікі
грэцкі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
ПАОК (па-грэцку: Π.Α.Ο.Κ.) — грэцкі футбольны клюб з гораду Тэсалёнікаў. Заснаваны ў 1926 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Грэцыі, васьміразовы ўладальнік Кубка Грэцыі. Паводле апошніх апытаньняў і дасьледаваньняў, ПАОК ёсьць адным зь вядучых айчынных клюбаў, які найбольш шырока падтрымліваецца ў Паўночнае Грэцыі і мае трэцюю паводле велічыні колькасьць прыхільнікаў у краіне[1][2][3][4]. Паводле дасьледаваньня гішпанскае газэты «Marca», якое было праведзенае ў жніўні 2018 году, паведамляецца, што ПАОК ёсьць самым папулярным грэцкім футбольным клюбам ў сацыяльных сетках[5][6][7].
ПАОК | |
![]() | |
Поўная назва | па-грэцку: Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία |
---|---|
Заснаваны | 20 красавіка 1926 |
Горад | Тэсалёнікі, Грэцыя |
Стадыён |
Тумба Умяшчальнасьць: 28 703 |
Прэзыдэнт | Іван Савідзі[d] |
Кіраўнік | Іван Савідзі[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2022—2023 | 4 месца |
![]() paokfc.gr (грэцк.) (рас.) (анг.) |
ПАОК быў заснаваны ў 1926 годзе грэцкімі перасяленцамі з Канстантынопалю, пасьля грэка-турэцкага абмену насельніцтвам. Хатнім стадыёнам з 1960-х гадоў зьяўляецца арэна «Тумба». Афіцыйным спонсарам футбольнага клюбу выступае кампанія DEPA, якая займаецца разьмеркаваньнем прыроднага газу ў Грэцыі. Клюбная назва, а таксама эмблема клюбу, якая ўяўляе сабой выяву дзьвюхгаловага арла бізантыйскага стылю з прыбранымі крыламі, ушаноўваюць памяць людзей і мясьцінаў, пераважна Канстантынопалю, якія калісьці належалі да Бізантыйскае імпэрыі[8][9].
Каманда некалькі разоў выступала ў Лізе Эўропы, але ніколі не дасягала групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Найлепшым выступам у эўрапейскіх спаборніцтвах ёсьць выступ у сэзоне 1973-1974 гадоў, калі ПАОК дайшоў да чвэрцьфіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў. ПАОК ёсьць адзіным грэцкім клюбам, які ў эўрапейскіх спаборніцтвах мае на сваім рахунку перамог больш чым паразаў. 16 верасьня 1999 году ПАОК перамог у Тбілісі мясцовы «Лякаматыў» зь лікам 7:0, што зьяўляецца самай буйной перамогаў грэцкіх клюбаў у спаборніцтвах пад эгідай УЭФА[10].