Паланга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́нга (па-летувіску: Palanga) — горад у заходняй Летуве, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Паланга зьяўляецца самым вялікім і самым вядомым летувіскім курортам. Насельніцтва налічвае каля 15 300 чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Паланскага гарадзкога раёну Клайпедзкага павету. Паланга адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Горад разьмяшчаецца ўздоўж мора на 25 км (уключаючы пасёлак Сьвятой, які быў далучаны да Палангі ў 1973 годзе). За 20 км ад гораду знаходзіцца дзяржаўная мяжа з Латвіяй. Адлегласьць ад Палангі да Вільні складае 338 км[2].
Quick Facts
Паланга | |||||
лет. Palanga | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1253 | ||||
Горад з: | 1933 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Клайпедзкі | ||||
Плошча: | 59 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 15 379 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 260,66 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°55′0″ пн. ш. 21°4′0″ у. д. | ||||
Паланга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.palanga.lt/ |
Close