![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Elixir_M2U51264DS8HC3G-5T_20060320.jpg/640px-Elixir_M2U51264DS8HC3G-5T_20060320.jpg&w=640&q=50)
Памяць з адвольным доступам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Памяць з адвольным доступам, апэратыўная памяць (па-ангельску: random-access memory, RAM) — адзін зь відаў кампутарнае памяці. На сёняшні дзень уяўляе сабой набор інтэгральных схемаў, якія дазваляюць доступ на запіс і чытаньне да любой (адвольнай) ячэйкі захаванае інфармацыі[1]. Слова адвольны ў гэтым выпадку падкрэсьлівае тое, што пэўная адзінка інфармацыі можа быць атрымана за пэўны прамежак часу незалежна ад яе фізычнага месцазнаходжаньня й залежнасьці ад папярэдняе адзінкі інфармацыі[lower-alpha 1]. Гэтым апэратыўная памяць адрозьніваецца ад такіх носьбітаў інфармацыі, як цьвёрды дыск, CD- і DVD-дыск, або магнітная стужка: пасьлядоўнае счытваньне зьвестак і іх захаваньне ў перадвызначаным парадку — наступства канструкцыйных абмежаваньняў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Elixir_M2U51264DS8HC3G-5T_20060320.jpg/640px-Elixir_M2U51264DS8HC3G-5T_20060320.jpg)
Абрэвіятура RAM звычайна асацыюецца з энэргазалежнай памяцьцю, кшталту DRAM, якая губляе ўсю зьмешчаную ў сабе інфармацыю пасьля губленьня электрычнае напругі.
Першыя модулі RAM на аснове магнітных асяродкаў, прыдатныя для масавага выкарыстаньня, зьявіліся на рынку ў 1951 годзе і сышлі зь яго на мяжы 1960—1970-х гадоў, калі наступіла эра паўправадніковай памяці.