Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі 2019 — пандэмія, выкліканая каранавіруснай інфэкцыяй, якую выявілі пры канцы сьнежня 2019 году ў кітайскім горадзе Ўхань (правінцыя Хубэй) сярод хворых на запаленьне лёгкіх.
Пачалася сярод уханьцаў, зьвязаных зь мясцовым рынкам жывёл і морапрадуктаў Хуанань. 31 сьнежня 2019 году ўлады Кітая праінфармавалі пра ўспышку невядомай пнэўманіі Сусьветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ). 22 студзеня горад Ухань быў зачынены на карантын; з 24 студзеня — прылеглыя да Ўхань гарадзкія акругі. Вірус быў зафіксаваны ва ўсіх адміністрацыйных утварэньнях Кітая абласнога ўзроўню. 30 студзеня СААЗ прызнала выбух новага каронавіруса надзвычайнай сытуацыяй у галіне грамадзкага аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэньне. 11 лютага 2020 году захворваньне атрымала назву новага каронавіруснага захворваньня. 5 траўня 2023 году генэральны дырэктар Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус абвясьціў пра заканчэньне надзвычайнага становішча па пандэміі ўханьскага каронавіруса[1].