Пасланьні Паўла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасланьні Паўла — трынаццаць кнігаў Новага Запавету, аўтарам якіх зьяўляецца апостал Павал. Некаторыя з гэтых лістоў зьяўляюцца аднымі з самых раньніх захавалых хрысьціянскіх дакумэнтаў. Яны даюць уяўленьне аб вераваньнях і супярэчнасьцях раньняга хрысьціянства і, як частка канону Новага Запавету, яны таксама былі й працягваюць заставацца асноўнай для хрысьціянскага багаслоўя й хрысьціянскай этыкі. Пасланьне да габрэяў традыцыйна адносяць да аўтарства Паўла, аднак у самім творы імя апостал не згадваецца, як гэтае маецца ў іншых пасланьнях.
Кніга Новага Запавету |
Гістарычныя кнігі |
Дыдактычныя кнігі |
Прароцкія кнігі |
Пасланьні апостала Паўла, як правіла, зьмяшчаюцца паміж Дзеяў Сьвятых Апосталаў і Пасланьнямі апосталаў, хоць у некаторых манускрыптах пасланьні апостала Паўла зьмяшчаюцца ў канцы Новага Запавету.
Пасланьні Паўла таксама каштоўныя згадкай асабістага жыцьця апостала. Павал называе шмат людзей па імю, часьцяком даючы падрабязную інфармацыю аб коштоўнасьці гэтых сяброўскіх адносінаў і заахвочваньні, якое яны яму далі.