Полацкі Богаяўленскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Полацкі Богаяўленскі манастыр — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[lower-alpha 1]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Полацкі Богаяўленскі манастыр | |
Полацкі Богаяўленскі манастыр | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′03″ пн. ш. 28°46′06″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Статус | Ахоўная зона |
Полацкі Богаяўленскі манастыр | |
Полацкі Богаяўленскі манастыр на Вікісховішчы |
Комплекс складаецца з Богаяўленскай царквы і жылога корпуса зь дзьвюма цёплымі Эўрасіньнеўскай і Кацярынінскай цэрквамі.