![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Provence_in_France_%25281789%2529.svg/langbe-tarask-640px-Provence_in_France_%25281789%2529.svg.png&w=640&q=50)
Праванс
гістарычная вобласьць Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Праванс (па-француску: Provence, па-аксытанску: Provença, літ. «правінцыя») — гістарычная вобласьць на паўднёвым усходзе Францыі, цяпер складовая частка рэгіёну Праванс-Альпы-Лазурны бераг. У цяперашні час на тэрыторыі Праванса знаходзяцца дэпартамэнты Вар, Ваклюз і Буш-дзю-Рон, а таксама часткі Альпаў Верхняга Праванса і Прыморскіх Альпаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Provence_in_France_%281789%29.svg/640px-Provence_in_France_%281789%29.svg.png)
На ўсходзе вобласьць абмежаваная Альпамі, на захадзе — ракой Ронай, на поўдні — Міжземным морам.
Сталіца Праванса Марсэль — найстаражытны францускі горад. Ён быў заснаваны грэкамі яшчэ каля 600 г. да н.э. Сёньня гэта найбольшы марскі порт Францыі і найбуйнейшы прамысловы цэнтар.
![]() |
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |