Прэзыдэнт Татарстану
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэнт Рэспублікі Татарстан (па-татарску: Татарстан Республикасы Президенты) — кіраўнік рэспублікі (суб’екту, дзяржавы)[lower-alpha 1][1] і вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвае сыстэму выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’екту Расейскай Фэдэрацыі — Рэспублікі Татарстан.
Яго паўнамоцтвы вызначаюцца главой другой часткі IV Канстытуцыі Рэспублікі Татарстан. Тэрмін паўнамоцтваў — пяць гадоў. Прэзыдэнт рэспублікі абавязаны валодаць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Татарстан (татарскай або расейскай[2][3]). Прэзыдэнтам ня можа быць асоба маладзейшая за 35 гадоў.
Рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Татарстану зьяўляецца Прэзыдэнцкі палац у Казанскім крамлі ў сталіцы Рэспублікі Татарстан горадзе Казані. Другой рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Татарстану зьяўляецца загарадная летняя рэзыдэнцыя ў пас. Баравое Мацюшына.
Сымбалем прэзыдэнцкай улады ў Рэспубліцы Татарстан зьяўляецца штандар прэзыдэнта Рэспублікі Татарстан, які знаходзіцца ў службовым кабінэце і падымацца над рэзыдэнцыямі. Штандар уяўляе сабою дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Татарстан з намаляваным па цэнтры дзяржаўным гербам Рэспублікі Татарстан.
Чакаецца, што з 2020 году пасада прэзыдэнта рэспублікі Татарстан будзе пераназваная[4].