Прэзыдэнцкі палац (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэнцкі палац, гістарычны палац біскупа Масальскага або Біскупскі палац — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце побач з ансамблем Віленскага ўнівэрсытэту, на гістарычным Палацавым пляцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Прэзыдэнцкі палац | |
Прэзыдэнцкі палац | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′00.66″ пн. ш. 25°17′08.64″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Васіль Стасаў[d] і Лаўрын Гуцэвіч |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Статус | Ахоўная зона |
Прэзыдэнцкі палац | |
Прэзыдэнцкі палац на Вікісховішчы |
Палацавы ансамбль мае замкнёны плян і складаецца з уласна палаца, параднага ўнутранага двара, які прылягае да парку, Калённай залі ў будынку ранейшай кардэгарды, гаспадарчых і адміністрацыйных пабудоваў. З 1997 году тут знаходзіцца афіцыйная рэзыдэнцыя прэзыдэнта Летувы.