From Wikipedia, the free encyclopedia
Пярнумаа (па-эстонску: Pärnumaa або Pärnu maakond) — самы буйны па плошчы павет у Эстоніі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзьбярэжжы Рыскага заліву. Мяжуе з паветамі Ляэнэмаа і Рапламаа на поўначы і паветамі Ярвамаа і Вільяндзімаа на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтар — Пярну. Павет у адміністрацыйным дачыненьні дзеліцца на 2 гарады і 19 воласьцяў.
Пярнумаа | |
Pärnumaa | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Эстонія |
Статус | павет Эстоніі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Пярну |
Старэйшына | Тоомас Ківімягі |
Насельніцтва (2009) | 88 466[1] чалавек |
Шчыльнасьць | 18,4 чал./км² |
Плошча | 4807 км² |
Месцазнаходжаньне Пярнумаа | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | EE-68 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Амаль палова тэрыторыі пакрытая лесам. Працякае рака Пярну. У склад павету ўваходзяць выспы Кіхну і Манілайд. Разьмешчана частка тэрыторыі нацыянальнага парку Саомаа, а таксама Нігуласкі запаведнік. На тэрыторыі павету знойдзена стаянка старажытнага чалавека (каменны век).
Павет зьяўляецца папулярным месцам адпачынку замежных турыстаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.