Рухавік вонкавага згараньня - цеплавы рухавік, у якім крыніца цяпла або працэс згараньня паліва адасоблены ад рабочага цела. Да гэтага класа адносяцца паравыя машыны, паравыя турбіны, рухавікі Стырлінга, газавыя турбіны вонкавага згараньня ды іншыя тыпы рухавікоў.

Рухавікі вонкавага згараньня больш эканамічны і экалагічны, у якасьці паліва магуць выкарыстоўвацца рознае рэчыва або крыніцы цяпла. Але на транспарце яны ня вытрымалі канкурэнцыі з боку рухавікоў унутранага згараньня, бо іх цяжка ахалоджваць і рэгуляраваць іх магутнасьць. Зараз вяртаецца цікаўнасьць да іх. Асабліва эфэктыўным было б іх ужываньне на водным транспарце. Ёсьць праекты па стварэньню аўтамабілей, якія працуюць на рухавіках вонкавага згараньня.

У наш час рухавікі вонкавага згараньня выкарыстоўваюцца ў выглядзе паравых турбін на цеплавых электрычных станцыях.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.