Рысунак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рысунак[1][2], красьлюнак[3] (чарцёж[lower-alpha 1]) — умоўная графічная выява якога-небудзь аб’екта (вырабу, мэханізму, будынка), выкананая і аформленая паводле вызначаных правілаў. Звычайна зьмяшчае некалькі выглядаў рысаванага аб’екта зь ягонымі артаганальнымі праекцыямі. У адрозьненьне ад малюнку, дакладна адлюстроўвае памеры (з улікам маштабу). Выконваецца ад рукі і ў адмысловых кампутарных праграмах.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Чарцёж (неадназначнасьць).
Характарыстыкі рысунку — фармат і складанасьць выкананьня.
Адрозьніваюць наступныя віды рысункаў[4]:
- Комплексны
- Аксонамэтрычны (аксонамэтрычная праекцыя)
- Пэрспэктыва (пэрспэктыўная праекцыя)
- Праекцыя зь лікавымі адзнакамі