![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/2014_Crimean_referendum_ballot.png/640px-2014_Crimean_referendum_ballot.png&w=640&q=50)
Рэфэрэндум пра статус Крыму
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэфэрэндум пра статус Крыму (па-ўкраінску: Референдум про статус Криму) — незаконны рэфэрэндум, які 16 сакавіка 2014 году з махінацыямі і распальваньнем нянавісьці правялі ўсталяваныя акупацыйнымі расейскімі дэсантнымі войскамі[1][2] ўлады Аўтаномнай Рэспублікі Крым (АРК) і гораду Севастопаль. Напярэдадні, 14 сакавіка, Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйнай пастанову Рады АРК аб правядзеньні рэфэрэндуму[3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/2014_Crimean_referendum_ballot.png/640px-2014_Crimean_referendum_ballot.png)
На абмеркаваньне было вынесенае пытаньне пра будучы статус Крыму, якое прадугледжвала выбар аднаго з двух варыянтаў адказу: «Вы за ўзьяднаньне Крыму з Расеяй на правах суб’екту Расейскай Фэдэрацыі?» альбо «Вы за аднаўленьне дзеяньня Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 году і за статус Крыму як часткі Ўкраіны?».
Бюлетэні для правядзеньня рэфэрэндуму 16 сакавіка ўтрымлівалі варыянты адказу на трох мовах: расейскай, украінскай і крымскататарскай.
27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[4]. 15 красавіка міжнародныя назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам у Крыме і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[5]. 5 траўня Рада пры прэзыдэнце Расеі ў справе разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і правоў чалавека згадала ў сваёй справаздачы аб удзеле ў рэфэдэндуме толькі 30% выбарцаў, зь якіх толькі палова (15% ад агульнага ліку выбарцаў) галасавала за адарваньне Крыму ад Украіны[6].