Рэфэрэндум у Ісьляндыі 1944 году
рэфэрэндум / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэфэрэ́ндум 1944 го́ду ладзіўся ў Ісьляндыі 20—23 траўня 1944[1]. На абмеркаваньне былі вынесеныя пытаньні пра разрыў уніі з Даніяй і пра прыняцьце новай рэспубліканскай канстытуцыі. Абедзьве прапановы былі падтрыманыя больш чым 98% галасоў пры яўцы 98,4%[2].
Паводле уніі 1918 року Каралеўства Ісьляндыя атрымала сувэрэнітэт, аднак заставалася ў пэрсанальнай уніі з Даніяй і адзіным каралём.