Стасунак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стасунак[1][2][3][4], тасунак, дачыненьне[5][6] (адносіна) — матэматычная структура, якая фармальна вызначае ўласьцівасьці розных аб’ектаў і іх узаемасувязі. Стасункі звычайна клясыфікуюцца па колькасьці аб’ектаў, якія яны зьвязваюць, і ўласных уласьцівасцях.
У матэматыцы прыкладамі стасункаў зьяўляюцца роўнасьць (=), калінэарнасьць, падзельнасьць і г. д. У альгебры стасункам двух лікаў або велічыняў завецца іх дзель.