Сынгальская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сынга́льская мова (саманазва: සිංහල, трансьл. siṁhala, вымаўл. [ˈsiŋɦələ]) — адна з моваў індаарыйскае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, распаўсюджаная перш за ўсё на востраве Шры-Ланка, дзе зьяўляецца нацыянальнай мовай і асноўнай мовай зносінаў сынгалаў, індаарыйскага этнасу, які налічвае каля 16 млн. чал. і складае найбольшую этнічную групу вострава. Дзяржаўная мова Шры-Ланкі, а таксама другая мова іншых этнічных групаў краіны, у гэтай якасьці распаўсюджаная сярод прыкладна 3 млн. чал.[2] Агульная колькасьць носьбітаў — блізу 17 млн. чал.[3]
Сынгальская мова | |
සිංහල | |
[[Файл:සිංහල in Noto Serif Sinhala Black.svg|]] | |
Ужываецца ў | Шры-Ланцы |
---|---|
Рэгіён | Паўднёвая Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Шры-Ланцы |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | Sinhala[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | si |
ISO 639-2(Б) | sin |
ISO 639-2(Т) | sin |
ISO 639-3 | sin |
Сынгальская мова — адна зь нешматлікіх індаарыйскіх моваў, якая мае ўласную нацыянальную сыстэму пісьмовасьці, якая, тым ня менш, як і большасьць індыйскіх пісьмовасьцяў, паходзіць ад пісьмовасьці брагмі.
Генэтычна мова прадстаўляе адну з моваў індаарыйскае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, асабліва збліжаючыся сярод індаарыйскіх з геаграфічна блізкай мальдыўскай мовай (або дывэгі), зь якой утварае астраўную падгрупу ў складзе індаарыйскіх моваў.